Перайсці да зместу

Віктар Аляксандравіч Грамыка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Аляксандравіч Грамыка
Фатаграфія
Віктар Грамыка «Аўтапартрэт у сінім світары» 1966
Імя пры нараджэнні Віктар Аляксандравіч Грамыка
Дата нараджэння 1 студзеня 1923(1923-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 ліпеня 2019(2019-07-10)[1] (96 гадоў)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж, партрэт і тэматычная карціна[d]
Вучоба
Уплыў на Q125163236?
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Францыска Скарыны медаль Францыска Скарыны
Народны мастак Беларускай ССР Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР залаты медаль ВДНГ

Ві́ктар Алякса́ндравіч Грамы́ка (1 студзеня 1923, Сенькава, Магілёўскі раён — 10 ліпеня 2019[2]) — беларускі жывапісец, педагог. Ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2000), прафесар (1981). Народны мастак БССР (1991). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1970). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

У 1948—1951 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы. У 1953 годзе паступіў у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, які скончыў у 1958 годзе. Вучыўся ў Івана Ахрэмчыка і Віталя Цвіркі. У 19591997 гадах выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў.

Член Саюза мастакоў БССР ад 1959 года, старшыня праўлення ў 19621972 і ў 19771982 гадах.

Удзельнік мастацкіх выставак ад 1947 года. Персанальныя выстаўкі адбыліся ў 1975, студзені 2013, снежні 2017 — лютым 2018[3].

Член КПСС з 1964 года.

Памёр 10 ліпеня 2019 года. Развітанне адбылося 11 ліпеня ў будынку Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[4].

Працаваў у станковым жывапісе ў жанрах карціны, пейзажа, партрэта. У яго творчасці шырока адлюстравана тэма Вялікай Айчыннай вайны. Асноўныя працы: палотны «Салдаты» (1967), «1941 год. Над Прыпяццю» (1970), «Жанчынам Вялікай Айчыннай прысвячаецца» (1972), «Песня аб маім атрадзе» (1978), «Яблыкі ўраджаю 1941 года» (1987); партрэты Янкі Брыля (1968), камісара А. Ф. Юр’ева (1982), Васіля Быкава (1984); краявіды «Льны беларускія» (1970), «Ліпень пахне травой» (1990), «Над старымі акопамі — цішыня» (1995) і інш. Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве.

Аўтар успамінаў пра ўдзел у партызанскім руху падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі (1941—1944)[5].

Дзяржаўныя узнагароды СССР: ордэн «Айчыннай вайны» I ступені, ордэн «Чырвонай Зоркі», ордэн «Знак Пашаны», медалі, Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета РСФСР.

У Рэспубліцы Беларусь узнагароджаны медалем Францыска Скарыны (1996).

  • Дакументальны фільм аб жыцці і творчасці мастака «Палітра Віктара Грамыка» (руск.) (2015).

Зноскі